Услуги и товары

Маладзечна ўвайшло ў тройку лідэраў па росце кошту на жыллё

У 2012 годзе Маладзечна па кошту 1 кв.м. займала другое месца сярод райцэнтраў. Кошт квадратнага метра складаў 678$. Але ўжо ў наступным годзе кватэры сталі каштаваць на 33% даражэй. За 1 кв.м. давалі 942$.
Чым абумоўлены такі рост? Што на гэта паспрыяла? Якія прагнозы на будучыню? На гэтыя і іншыя пытанні дае свой адказ дырэктар ПУП Агенцтва нерухомасці «Дом для Вас» Маргарыта Сушко.
 
Асноўнай прычынай бурнага павелічэння кошту стала, па словах М. Сушко, высокая пакупніцкая актыўнасць. Назіралася яна амаль увесь год, ад яго пачатку да лістапада. Асаблівы ўсплёск адбываўся ў лютым, красавіку і чэрвені. Аднапакаёвыя кватэры падаражалі на траціну.
 
Ужо ў лістападўе пачалося зацішша. Вызвана гэта чаканнем дэвальвацыі.
 
Але ў лютым кошт зноў пачаў расці. Кватэры сталі даражэйшыя на 5-7 тыс. $. Асабліва падняліся кошты на аднапакаёвыя кватэры. Калі яшчэ год назад іх можна было набыць за 30-32 тыс. $, то зараз мінімальны кошт складает 37,5 тыс. $. А здараецца і так, што 41 тыс. $ — гэта яшчэ не мяжа.
 
Двухпакаёвую кватэру можна зараз купіць за 53-58 тыс. $. У пачатку мінулага года гэтыя лічбы былі на ўзроўні 40-43 тыс. $.
 
М. Сушко таксама адзначыла, што ў інфармацыйная базе шмат нерухомасці па завышанных цэнах. Таму пакупнікі вымушаны набываць самае танная жыллё.  Расце попыт на дамы і кватэры ў прыгарадзе, а таксама на «маласямейкі».
 
М. Сушко лічыць, што рост будзе працягвацца і далей. «Людзі набываюць па такіх высокіх цэнах кватэры, — кажа яна, — я думаю, што падаражэнне будзе ісці пастаянна. Гандаль невысокі. Калі ёсць, то на 1 – 2 тыс. $».

все новости